Гадоў прайшоў вялікі статак,
Ды год рыкне той
I душа
Замрэ:
Ўваходзіць мама ў хату:
– Чарнуха з пашы не прыйшла!
Глухою восенню дзічэе
Скаціна ў поле, ў лес бяжыць.
Мы больш яшчэ асірацеем,
Калі дзе воўк...
Як будзем жыць?
Ды я кажу:
– Пакуль не трэба
Нам плакаць. –
I выходжу ў ноч,
I натыкаюся на дрэвы...
Хоць не параніць бы мне воч.
Каб ноч была хоць трохі зорнай,
Мо, засвяціўся б лоб, ці бок.
Каб не была карова чорнай,
Калі б яна была рабой.
Змахнуўшы слёзы, стаў я клікаць,
Гукаць: «Чарну-уха!» колькі раз
Пакуль да радасці вялікай
Пачуў рыканне у адказ...
Гадоў які йшчэ пройдзе статак,
Ды год рыкне той
I душа
Замрэ:
Ўваходзіць мама ў хату:
– Чарнуха з пашы не прыйшла!..