Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы — ніякай.
Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор'е
такое... такое..., што... "Божанька, дзякуй!" — за ціхае
шчасце — прымаць па глытку гэты дзень.
За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад
сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За
ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць
прыроды, лагоду яе і спакой.
О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце
зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца!
Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і
на ўсім — хараство!
10.10.2014