Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

восень

Сярэдняя: 3.9 (124 галасоў)

"Замуціла" восень баль на здзіўленне свету.
Загадала не у паркаль быць на ім адзетым,
а ў пурпурную парчу, у багрэц і злата,
каб кружылася ўваччу колераў багата.

Абвясціла ўсёй зямлі — паркам і дубровам —
каб убраныя былі ў модныя абновы,
каб старызныя лісты шатаў вокамгненна
прыхавалі ў залатых шалях "ад Кардэну".

І сама рашыла свой выгляд "замаднячыць"
у дызайнерскі "прыкід"— плацце "ад Версачы".
Ды не ў блёклую пастэль і не ў замшу Гуччы—
у густую акварэль — авангард яркучы.

І, як быццам не на баль, а на пір убораў,
упрыгожыла дубы ў скуру "ад Діору",
разнамасціла тэкстыль клёнаў, а каштанам
"навязала" ўладна стыль ад Ів Сэн-Ларану.

А пасля, сцягнуўшы ніць сонца на бярозку,
захацела аднавіць ейную прычоску
і сама, рукой сваёй, незвычайна лоўка
"прамятала" коскі ёй першай меліроўкай.

Потым далі абышла, абляцела блізі.
Лісце ветрыкам змяла с кронаў дрэў — да рыззя.
Насваволіўшы вакол, рэшту ўзварушыла
і, услаўшы ёю дол, дожджыкам "прашыла".

4.09.2014



Сярэдняя: 4.3 (159 галасоў)

Апошнюю лістоту дрэвы згубяць
На адыходзе восені дажджлівай.
І не таму, што іх ніхто не любіць,
Лісты ляцяць тужліва і маўкліва.

І не таму, што іх ніхто не чуе,
Яны, як думкі дрэў, плывуць няспешна.
Іх толькі дождж і вецер тут цалуе,
І з сілай да зямлі кідае грэшнай.



***

Яшчэ не ацэнена

З усмешкай на вуснах,
блакітныя вочы,
крыштальны голас,
фарбуе наабум...
Гэта руды,
залаціста-сіні,
чырвоны, зялены-
восеньскі сум.



***

Сярэдняя: 4.1 (77 галасоў)

Аджылі свой век:
ліпы, клены,
чалавек...
Адгалекалі ўсе птушкі
у небе клін
скруціўся стружкай.

Я глядзеў у неба тонкае
кліну птушак услед.
Забіралі штосьці цеплае:
лета,
колер,
свет.