Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Час...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Для кожнага лёсам адведзены
час для іспыту:
прыходзяць да нас у адведзіны
продкі з нябыту.

Прыходзяць, духоўна-рослыя,
бачаць наскрозь нас.
Бачаць быллём парослыя
на полі барозны.

Бачаць, караюць грымотамі...
Хавайце ўсмешкі:
чаму затаптаны ботамі
Купалавы сцежкі!?

А нівы чаму бясплодныя!?
Панішчаны пашы!
Чаму занядбана роднае,
кроўнае наша!?

Маўчыце... Не трэба радзіцца...
Як прорва – сумленне.
На шалях гісторыі спраўдзіцца
ваша падзенне.

Няпроста застацца няскораным
і быць у палоне..
Падтрымкай, надзейнай апораю
вам – продкаў далоні!

Працягваюцца адведзіны...
Не ўсё йшчэ забыта!
Для кожнага з нас адведзены
час для іспыту.