Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Час

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Спяшаўся я і не спыняў нідзе
Хады сваёй ля ростаняў сустрэчных,
А час — ужо з наступных дзён глядзеў:
Час абганяў — зацята, бессардэчна.
Я думаў, што вось-вось перамагу —
Адзін — у гэтай звар’яцелай гонцы
I на нябесным напішу сцягу:
«Спыніся, пераможанае сонца!
Спыніся ў паядынку, грозны час!..»
Ды ён не чуў ні просьбаў, ні загадаў.
I слухаць не хацеў... Палын-гарчак
Замест усмешкі мне на вусны падаў...
Ішоў ці бег я — вынік быў адзін:
Ні спрынту час не знаў, ні марафонаў,
Як хлапчука, мяне за нос вадзіў,
Парушыўшы людскія ўсе законы.
I я міжволі хітраваць пачаў:
То з пастухом перакуру цыгарку,
То з трактарыстам сяду за рычаг,
То да касцоў звярну з дарогі шпаркай...
Мне люба тут і вольна між людзей,
Ды і да працы я, сказаць, не зломак...
Гляджу — і ён да нас у гурт ідзе —
Мой час. I я смяюся пакрыёма.
То з буслам пралячу на віражы,
То з валуном памрою заімшэлым...
Гляджу — а час надозіркі бяжыць,
Як быццам і яму што закарцела.
Прытрэцца ля мяне — і з-за пляча,
Як іншапланецянін, пазірае...
Вось гэтак, браце мой, — спаймаўся, час!.
А зараз — і ў абгонкі пагуляем.