Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Час

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не золата мае каштоўнасць,
ні срэбра, ні грошы краін.
А час, што нясе нам
няўмольнасць,
і горыччу цягне, як дым.

Ен ўсе, што мы маем адвеку,
жывем чым і з чым паміраем.
як скарб, што далі чалавеку,
як лекі, як вецер, як здзекі,
што тут, на зямлі, пакідаем.

Праз час мы к сусвету крочым,
праз час нашы душы лятуць,
і высока, як пчолы, гудуць
і за намі пільна сочуць.

Праз час мы адойдзем далека,
развітаемся з гулам зямлі,
паплывем, як чаўны, караблі
за мяжу чалавечага зроку...