***
Час бавіўся ў зачаццях і скананнях, Люляннях зыбак, жыціку магіл. Мігцелі купалы. Над іарданню Наўсцяж сягаў блакітны небасхіл.
Ляцела слава птушкай агнявою, Стагоддзі абціралі ржавы грым, I зоркі залатыя над Літвою Свяцілі мне і прашчурам маім.