Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Час імкліва бяжыць...

Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Час імкліва бяжыць скрозь аблокі,
Не спыняючы хваляў жыцьця.
Усьміхаецца лёс шэравокі:
Памятай таямніцы быцьця.

Не забудзь,браце,матчынай мовы,
Край ад ворагаў свой барані.
Без цябе - і ён без аховы,
Яго покліч у сэрцы тваім.

Не забудзь аб каханьні адданым,
Не зважай на агіды і страх.
Сьцеражыся кайданаў ды здрады,
Захавай бляск жыцьця на вачах.

Час няспынна ідзе скрозь аблокі,
Праплываюць стагоддзі, гады.
Не згубі,калі ласка,дарогі,
Бо жыцьцё, сапраўды, час сьвяты.