Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Час паставіць кропку...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Час паставіць кропку.
Сказаць усім, усім,
Не аб людскім заробку,
А чым душа баліць,

Бо заўтра запаздаем,
Бо заўтра йдзе да нас
Пад бразгат аўтаматаў… -
Бо заўтра - кроў і гразь.

Крычаць занадта проста:
,,Лука! Сыходзь! Спаўзай!”,
Цягнуць ланцуг вяроўкай
І сьцяг Бэ-Ч-Бэ ўзьняць,

Ламаць занадта проста
І іншых у гэта дбаць,
Каўтун душы й каросту
Свабоды прагай зваць.

Час паставіць кропку
І тых імя забыць
Па-польску, ці літоўску
І хто яшчэ ля іх,

Ня трэба нам чужое,
Сваё бы збараніць -
Адно жаданьне злое,
У чыгун-душэ кіпіць!
-28.09.20.