Час пражна.
Не заўважыць часу як,
Жыта рана каласуе,
Дзявок малых, на дражджах,
Да пасагу час рыхтуе.
Ад жытнёвага пражна,
Ад калосься залатога,
Уздоўж і ўшыр - адзін абсяг
І адна па ім дарога.
Не закурыць болей пыл ёй,
Фурман пугай не жагне
І закоў капытных вылам
На тым шляху не знайдзеш.
Тыя ж тут грымяць грымоты,
Той жа вецер мне гудзе,
Дазнаецца: скуль і хто ты?
Але ж, хто я тут… і дзе?...
Час мінуў, зусім нядаўный,
Ён касіў і серпам жаў,
Быў жалезным і драўляным,
З пахам жытняга пражна.
Не здаволіць душу гэтым,
Сэрца, быццам дзікі птах,
Б’е крыламі да сустрэчы
З часам жытняга пражна.
-21.05.17.