Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЧАС СіЕСТЫ.

Сярэдняя: 4.4 (16 галасоў)

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Сонца шчэ ня выпаўзла,
з-за лесу…
А я – вУды ў рукі,
ды й, на рэчку !
Не з рыбацкага якога інтарЭсу…
Толькі, каб далЕй ад бабы маёй збЕгчы !

Лета ж на двары !
Самы лепшы ў гОдзе Час сіесты…
Не працуюць нават дахтарЫ –
пенсіянеры ўсе на дАчках дзЕсьці !

А маёй – на месцы не сядзіцца !
З раніцы – агляд хадзЯйцтва.
І – знойдзе ж “дзірку”,
і – давай сярдзіцца !
Што, маўлЯў, я дапушчаю ратазЯйства…

Я жа – не лайдАк,
калі што трэба !
Яно, канешне ж,
ўсё ламАецца, і рвЕцца…
Баба, лета !
Сядзь на лаўку, ды глядзі на неба.
Ці на вішні – вунь, як чырванЕюцца…

Да суседкі схОдзь.
ПагаварЫ.
Вам, удвУх,
перасудзІць што, знойдзецца !
Не згніЕ хадзЯйцтва, не згарЫць.
Адпачні,паберагі здарОўеца…

Вось таму – я, з рАніцы, ды збЁг.
Баба тут мяне і не дастАне!
Вуды разматаў,
на беражОк прылёг…
Вецер паплавОчачкі хістАе…

Можа што і клЮне…
Можа не-е-е…
Справа жа ня ў рыбе – на патЭльню !
Паляжаць, памАрыць, ў цішыне…
Бо, Канары бачыў толькі ў “тЭліку”.

Шмат якіх краёў пабАчыў я,
па “яшчыку”.
Не бываў…
Пабудзеш там на нашу пенсію !
Я жа вам
не нейкі там Мікеля Плачыда,
мне на возеры пабыць,і то – ўжо вЕсела…

5 ліпеня 2013г.

**( шчэ – ещё; лепшы – лучший; сіеста – время отдыха в южных странах;
дзЕсьці – где-то; лайдАк - бездельник; адпачні – отдохни;
хістАе - колеблет; справа – дело; патЭльня – сковорода;
памАрыць - помечтать; шмат - много; пабАчыў – повидал;
"тЭлік","яшчык" – телевизор /жаргон/).