Час забірае ўсё:
Каханьне, сяброў і рэчы,
І досьвед, і пачуцьцё,
І успамін малечы.
Бяздушны халодны Час,
Як прорва бяз дна і краю,
Няўрымсьлівы тарантас,
Стыхія, што забівае.
Не бачны, не гаваркі,
Ідзе сабе мімаходам…
І ў бездань сышлі Вякі,
Краіны, Багі, Народы.