На градзе сядзеў часнок Пасярод гароду. У расе сцюдзёнай мок, Мёрз у непагоду. Тонкі быў. Ды вось чаго Сталі пухнуць шчочкі? Паглядзелі, а ў яго Выраслі зубочкі.