Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вершы для дзяцей

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

" Дзень Абаронца Айчыны "
Сення свята у цябе
І дазволь павіншаваць
Шчасьця,радасьці,здароўя
Табе тата пажадаць
Ты-мой тата самы лепшы
Я скажу табе ў вершы
Ты заўседы абаронца
Я люблю цябе бязконца !



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

" З днем 8га Сакавіка "
Ласкава сення свеціць сонца
Вясна заглядвае ў ваконца
Паплыў вадою снегавік
Да нас спяшае сакавік
І дзень сягоньня асаблівы
Святочны дзень для мамы мілай
Хачу цябе павіншаваць
Здароўя,шчасьця пажадаць
Заўседы мама ўсміхайся
І лепшай у свеце заставайся !



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

"Новы Год"
Я з марозу,я са снегу
Елку ў хату прынясла
І паставіла ў пакоі
Быццам тут яна расла
Упрыгожу цяпер елку
Хоць іголкі-мне не колка
На галінках будуць цацкі
На вярхушцы будзе зорка
Працавала не адна
Працавала ўся сямья
Госьця добрага чакаем
На гадзіннік паглядаем
Хутка поўнач.Стук у дзьверы!
Адчыняю.Дзед Мароз!
За спіной мяшок чырвоны !
Падарункі мне прынес!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

"Новагоднія дзіцячыя "
Што за свята сення ў нас?
Тут сабраўся першы клас
За акном мароз і снег
А вакол-дзіцячы смех
Дзед Мароз тут гаспадарыць
Штосьці дзецям ен падарыць
Вакол елкі карагод
Хутка,хутка Новы Год!