Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чацвер, Сакавік, 2015-ы Год…

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”.

Пайшоў я па якойсьці Справе…
Надвор’е – добрае, цяплЫнне…
Ці – пагуляць, ці – прыкупіць там нейкай стравы…
Ды, Светафор – патрабаваў прыпынак.

Цяжкі бетон будынкаў шэрых…
Праспект – ракой з машын – цячэ…
Чакаю – перайсці на той каб “бераг”…
Нервую – трэба мне хутчэй.

Непадалёку – пераход, падземны…
Каб не чакалі Светафора…
Паўзці ж ў падземмі – мне нікчЭмна…
Я – не мураш, ці, там – чарвяк каторы.

Люблю прастор, хоць невялікі…
Кірунак – напраўляць самому…
Да самастойнасці прывыклы…
Яшчэ з дзяцінства даўняга, малога.

Дадумаўся…
У дзейнасць – ўлезлі Мары…
І я – вярнуўся на кватэру.
Вось, Дурань стАры…
Сарваўся ў Косава !
Ня Ўлетку,
як збіраўся – а цяпЕра !

Няхай там шчэ і травы – не палезлі…
Не выпусцілі Лісце почкі…
Паехаў !
На Радімы мілай Месца !
У горадзе мне стала ўжо – няўмочна !
*+*
26 сакавіка 2015 г.