Здрада атрутай блішчыць у вачах...
позірк апошні... і плюнуў у гэтыя вочы.
Воляй і моцай выклікаў жах...
а на двары салдаты рагочуць.
Стралялі ў цела, у знямоглыя рукі
і толькі не трапілі ў душу.
І вольныя, магутныя яе гукі
ні грошы, ні страх, ні смерць не задушаць.
Колькі яшчэ на братэрскай зямлі будзе гора,
Калі жыць цяпер грэх?
А гэта ж было яшчэ толькі ўчора,
і ўсе не сціхаў атрутны той смех...