Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чэрвеньскі экзамен

Сярэдняя: 2.8 (6 галасоў)

Вось я ў прысадзе, а хутка ў мяне экзамен.
Ветрык складае паперу па згінах тонкіх
І адпускае,
каб чэрвеньскімі лістамі
Ды жураўлямі ляцелі мае старонкі,
Кніжкі, білеты...
У сіняе паднябессе.
Хоць клапатліва трымаюць пружынкі ў папцы.

Цёпла і радасна - быццам бы словы песень
Свецяцца ў тэксце пад нумарам васямнаццаць.

Б'ецца свабода ў яшчэ не прызнаным сэнсе,
Сонца на скуры, цікавасць у кожных ведах.
Сіняя літара, ў светлым заходзе грэйся!
Гэты экзамен пасуе да плацця лета.

Мы ўсё здадзім - бо іначай і быць не можа.
Ціхай хадою ды почыркам акуратным,
Смешнай галінкай і лісцем, амаль чарцёжным,
Лета шапнула, што здала за нас. Выдатна.