Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Нікіценка

Сярэдняя: 4.6 (17 галасоў)

Цяплынь плыла.
Язмін квітнеў духмяна,
Заціхнуў вецер.

Вясна была -
Бальніца існавала
У іншым свеце.

Ялін высокіх
Дзве сцяны
Хавалі вокны.

Ляжалі хворыя
Адны
У трывожным змроку.



Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Вясна на чыгунцы! Надзвычай цудоўна
Забыць гарадскую нуду,
Глядзець у акенца старога вагона -
Сапраўдную бачыць вясну!
Яна расхінецца на свежых палетках,
У лесе маўклівым гукне,
І жоўтыя сціпла-смяшлівыя кветкі
Вяснушкамі стануць яе.



Сярэдняя: 2.5 (8 галасоў)

Мары закалыхвалі чаргой -
Мілыя, уяўныя мясціны...
Сінявата-бэзавай смугой
Спавівае памяць успаміны.
Асляплялі водблескі вады
Раўчука ў полі каля гаю...
Як, калі я трапіла туды,
Пэўна, ужо ніколі не ўзгадаю.
Адшукаць бы пожню, дзе раса
На світанні песціцца і стыне...
Там пад гонкім небам напісаць
Лепшы верш - галінкай на сцяжыне.
Мне б яго пазнаць, убачыць зноў -
Краявід загадкава-імглісты,
Ды між поля, сцежак і бароў
Напісаць: сустрэлася з дзяцінствам...



Сярэдняя: 2.3 (9 галасоў)

Я ўглядаюся ў водбліск на цёмным шкле,
Думаю штосьці - а чым мне яшчэ займацца?
Проста дзяўчына, якая са мной жыве,
Мне расказала, як крута не спаць да дванаццаці.

Я, натуральна, ведаю: я жаўрук,
Ноччу сядзець ніколі не будзе весела,
Толькі мне стала сумна калісь, таму
Паспрабавала, ну, а далей панеслася...

Ды ўначы ўсе думкі імчацца ў гонцы,
Голас у вершаў робіцца - быццам сіплы.
...Хопіць чытаць у нэце сучасных творцаў:
Страчу сябе, а потым лічы, што знікла.