Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорная гадзюка, белая змяя

Сярэдняя: 4.4 (26 галасоў)

З народнага

Белая гадзюка —
белая каса,
чорная гадзюка —
чорная раса.

Белая гадзюка,
як дзіцёнак спіць,
чорная гадзюка
хоча укусіць.

Белую гадзюку
зеллем напаю,
чорную гадзюку
варам абаллю.

Белую гадзюку
на чырвоны кут,
чорную гадзюку
на ганебны слуп.

Белая гадзюка —
мой бялюткі дзень,
чорная — загіне
за свой чорны цень.

З белаю гадзюкай
буду баляваць,
а па чорнай змейцы
тайна гараваць.

Чорная гадзюка,
твая смерць не я,
цябе загубіла
белая змяя.



Нічога дзіўнага - жыве Сыс!

Нічога дзіўнага - жыве Сыс!

Праглядзеў дыскусію і

Праглядзеў дыскусію і дзіўна... жыве Сыс. І хай жыве...

"чорная гадзюка - чорная

"чорная гадзюка - чорная РАСА".....
"чорная гадзюка - хоча укусіць.
Чорная гадзюка,
твая смерць не я,
цябе загубіла
белая змяя."

За апошія суткі з хвосьцікам я тут ужо, мінімум, чацьвёртым неграм працую.)(пачаўшы ананімшчык не ў разлік)
А ніхто так і не ўзгадаў "гадзюку белую" - маўклівую большасць.

нормик так)))

нормик так)))

Сапраўдны Шызабрэд. Нездарма

Сапраўдны Шызабрэд. Нездарма Ніл Гілевіч зваў Сыса ШЫЗ.

чорная гадзюка - мёртвая

чорная гадзюка - мёртвая вада, аб'ядноўваючая ўсіх кроў у святле зорак.
белая гадзюка - жывая вада, глыток той вады звычайнай пасярод дзённай спякоты, альбо "Прарок" Янка Купалы, альбо Кастусь Каліноўскі. Можа, нават, і Пятро Машэраў альбо Мулявін Уладзімір. Калі жывой вады надта многа даводзіцца будаваць плот Ноевы.

Толькі "Прарока" Я.Купалы або

Толькі "Прарока" Я.Купалы або Каліноўскага не абгаджвайце гадзюкамі Сыса!!!І дзе вы чыталі або чулі ў нашым фальклоры, што гадзюка- жывая вада? Спасылачку, калі ласка! Навуковае адкрыццё НЫРКІ. А Ноевы плот -гэта не славянская культура. Зусім ужо з глузду людзі едуць, раскручваючы масонскі праект пад назвай "геніяльны Сыс". У народзе вядомая Белая змяя як белая гарачка, пра што правільна гаворыць Буйніцкі.

Прабачце, але я асэнсоўваючы

Прабачце, але я асэнсоўваючы аб чым пішацца не заўсёды шукаю дзе і калі раней падобнае ўжо было. Нарэшце кожны асобны выпадак можа быць упершыню.
Я бачу змеяў у выглядзе разумных хваляў з кроплямі атруты-лека на зубах. А менавіта гадзюку, з'ядаючую сваіх неспрытных дзетак уяўленнем прарокаў дзьвухбаковай накіраванасці:
1. Аб'ядноўваючай смяротнай- "гарбатага магіла выправіць"
2. Раз'ядноўваючай жывой - "свята месца пустым не бывае".
Я не навязваю Вам сваё меркаванне, але не хачу прымаць Вашае стаўленне па пытаннню паэт Сыс, або не.
Для мяне ён застанецца Паэтам, як і Ўладзімір Высоцкі паэтам музыкантам і спеваком, а не наркаманам. Можа калі б мы, беларусы не столькі жураўлёў на Палессі любілі, колькі суайчыннікаў, дык і не цягнуліся б яны, знічтожанымі да сабак.

Нырка пра Сыса:"Можа калі б

Нырка пра Сыса:"Можа калі б мы, беларусы не столькі жураўлёў на Палессі любілі, колькі суайчыннікаў, дык і не цягнуліся б яны, знічтожанымі да сабак". Вельмі добра сказаў Нырка пра "каханне" Сыса да сабакі.І чым яно скончылася--сабака выгрыз вока Сысу, які палез цалавацца да сабакі. Вычварэнец-алкаголік Сыс атрымаў кватэру ў цэнтры Мінску, меў працу "ня бі ляжачага" на кінастудыі. Дык што?-меў мала ўвагі і любові? Іншая (эгаістычна-вычварэнская любоў) яго і загубіла: любоў да пляшкі, вычварэнствы ў розных праявах (мужыкі, сабакі,а можа, і каты і гд) І нельга нават параўноўваць сыса і Высоцкага--талент і бездар. Зараз вельмі модна раскручваць вычварэнцаў--Сыс папаў, як кажуць, у струю часу: насаджэнне "новай культуры". Толькі як ні лямантуй: цукар, цукар---г... ніколі не стане цукрам. Прыклад-і гэты верш і іншыя яго вершы-перапевы.

Тут Вы, спадар, перагнулі

Тут Вы, спадар, перагнулі палку - ніхто не адмаўляе таго, што Сыс быў алкашом, але і паэтычны талент ён таксама відавочна меў. Прынамсі, у параўнанні з некаторымі актывістамі дадзенага форуму.

Я так думаю, што Вам і не

Я так думаю, што Вам і не варта выкрывацца. Як патрэбныя сабакі, так патрэбныя і ананімшчыкі.
Не годна даваць каму небудзь падставу за жалобным сталом па табе перакрэсліць усё добрае, што зрабіў за жыццё; заткнуць рот усім тваім блізкім усяго адным выразам, ляпам:
- Ён жа ш ананімкі пісаў...
У кожным закуточку не насікаць.

"Сыс быў алкашом, але і

"Сыс быў алкашом, але і паэтычны талент ён таксама відавочна меў. Прынамсі, у параўнанні з некаторымі актывістамі дадзенага форуму".Франак, пад некаторымі актывістамі маеце на ўвазе Буйніцкага? Дык дзед Буйніцкі піша шчыра, актуальна, нават балюча ў параўнанні з шызабрэдам Сыса, у якога амаль кожны верш--перапеў вядомых ужо матывыў і вобразаў. Труслівы Сыс не напісаў нават аніводнага верша супраць рэжыму-у параўнанні з тым жа Буйніцкім; няма ў яго ані вобразу нашага часу(пра што піша кожны Сумленны паэт), ані арыгінальных паэтычных адкрыццяў--звычайны сярэдні рыфмаплёт, якога раскручваюць пэўныя сілы цяпер да ўзроўню "геніяльны" і параўноўваюць з Купалам--ад такога параўнання-сораму бедны Купала ўжо перарвярнуўся ў дамавіне!!! Перапевы-крадзяжы ў Сыса--гэта відавочна нават студэнту 1 курса філфака, а не толькі праф. крытыкам.

Вы, канешне, Андрусь, можаце

Вы, канешне, Андрусь, можаце і далей па-сяброўску шкадаваць Буйніцкага, але факт застаецца фактам: пісаць ён не ўмее ўвогуле, а пра параўнанне з Сысом можа толькі марыць. Гэтая вышыня для яго абсалютна недасяжная, як і шэраг іншых (кшталту Дубоўкі, якога ён палівае брудам, а сам і мізінца ягонага не варты). Гэтаму гаротнаму дзеду-графаману увесь час мроіцца, што ён настолькі значная фігура, што за ім няспынна сочаць органы (ага, няма ім больш чым займацца, як толькі дурнаватымі пенсіянерамі, якія ніякага ўплыву на стан рэчаў не маюць і ніякай пагрозы рэжыму не нясуць); абсалютна неадэкватна рэагуе на справядлівыя заўвагі ў свой бок; не валодае належным чынам мовай і, адпаведна, не прадстаўляе хоць якую каштоўнасць для сучаснага літаратурнага працэсу, бо ніхто з выдаўцоў не хоча друкаваць самапальную лухту (такіх пакрыўджаных жыццём "сачыніцеляў" у кожным двары ўвечары знайсці можна з лёгкасцю). Іншакш кажучы - чалавек з'ехаў на старасці гадоў з катушак і можа самавыяўляцца толькі цяўканнем на лакальных форумах. Ну, няхай бавіцца, што з яго ўзяць, апрача аналізаў?..
Дарэчы, напісаць верш супраць рэжыму - зусім не значыць напісаць ДОБРЫ ВЕРШ. Па-другое, многія паэты (той жа Купала) былі змушаны пісаць оды камуністычным правадырам - час быў такі, не нам іх за такія грахі маладосці судзіць. Але гэта не змяньшае іх заслуг, як не змяньшае іншых дасягненняў і тое, што паэт увогуле не складаў твораў у кірунку ацэнкі сучаснікаў. Пачытайце, напрыклад, Хіменэса ў перакладзе Барадуліна. Ён зусім не пісаў грамадзянскай лірыкі, але ж быў насамрэч геніяльны! Зрэшты, шмат сучасных паэтаў пішуць досыць востра і злабадзённа (тыя ж Бураўкін, Вярцінскі, Законнікаў) - дык гэта ж ПАЭТЫ. З выбітнай метафорыкай, вобразнасцю, яснасцю думкі, дасканаласцю формы і МОВЫ (а не жалоснай трасянкі). А што да Сыса, дык з пазіцыі прафесійнай адзнакі варта сказаць, што ён сапраўды меў літаратурны талент і свой адметны стыль вершавання. Вобраз сучаснасці добра акрэслены ім у вершы "Паэт". Раю перачытаць гэты запавет і задумацца перад тым, як займацца цкаваннем аўтара. Не лічу Сыса геніям, але ягоны каштоўны ўнёсак у беларускую літаратуру - бясспрэчны. А ўжо падабаецца ён каму ці не - справа асабістага ўспрымання, але аб'ектыўныя крытэрыі ігнараваць усё ж такі не варта.

Паважаны спадар Буйніцкі, не

Паважаны спадар Буйніцкі, не звяртайце ўвагу на розных як праўладных шызоў, так і сысавых хаўруснікаў, якія нахабна зневажаюць Вас--чыняць грэх. Гэта адаб'ецца на іх лёсе і на іх дзецях--знявага старэйшага чалавека, які прыходзіцца ім бацькам!!! І Нічым яны не апраўдаюць Труслівасць свайго куміра. У той час, як на яго вачах гінула Беларусь і звярэў у антыбеларускай агоніі рэжым, гэты блакітны "геній" не напісаў Аніводнага смелага верша-перапяваў гатовае!!! А колькі гвалту, шуму было і ёсць вакол імені гэтага сярэдняга графамана?!"Сыс-Купала сягоння"-яго сябра Акулін. "Сыс-Купала",-Някляеў. Фядута хадзіў да Марачкіна і ўгаворваў таго за добры ганарар намаляваць патрэт Сыса сярод Вялікіх беларусаў. І тп.фактаў сыса-піяру процьма. Дайшлі да таго, што яго імя (з дапамогай і БНФ) "прабілі" у серыю А.Тараса "100 Вялікіх беларусаў"--Так нахабна насміхаюцца гэтыя небеларусы- пачвары з усяго беларускага народа!!! Чаму такая істэрыя? Я адказаў ужо:падмяняюць маральныя каштоўнасці--і навязваюць свае: распусту,вычварэнства і тп. пошасць. Таму і з'явіўся Заказ- "серыя" Бахарэвіча "Гамбургскі рахунак", дзе небеларус адкрыта ганобіць таго ж Купалу (яго яны замянілі на сыса), тую ж Цётку-самаахвярную патрыётку, якая сама сабе выбрала смерць-паехала лячыць смяротна хворых. Таго ж Багдановіча і інш. Гл. на Архэ відэа пра Сыса--сапраўды "вялікі" беларус.

Добры вечар, Андрусь. Пішу да

Добры вечар, Андрусь. Пішу да цябе, бо з разумным чалавекам і пагутарыць ёсць аб чым
ня тое што з "{X-У-Z). На трасянцы я пішу,ці на тарашкевіцы, ці на шчэ якой напрыдуманай хвілолагамі "мове" - мне няведама. Я нарадзіўся (цераз чатыры гады пасля вайны)на вёсцы,жыў на вёсцы, размаўляў на Мове,якую чуў навокал і ніколі не браў у галаву на якой жа мове размаўляю, калі падыйсці "навукова".
Звычайны чалавек, адбыўшы свой час у СА. Звычайны чалавек,працаваўшы для заробкаў.
Валіў лес у Карэліі. Будаваў дамы у Магілёве і Мінску. Закончыў ВНУ у Маскве (чырвоны дыплом). Працаваў на "Тэлефільме".Заснаваў першую на Беларусі недзяржаўную
кінастудыю "Арцель Ф" - выпусціў 7 мастацкіх ігравых поўнамятражных кінастужак.
Заснаваў (20 год таму назад)Прыватнае унітарнае прадпрыемства "Ментар Сінема" - выпусціў каля 80 неігравых стужак і арганізаваў болей 100 канцэртаў.
Маю двух дзяцей, унучку, і двух унукаў.
Вышаўшы на пенсію, раптам, нечакана для самаго сябе, пачаў пісаць вершы.
Пішу на беларускай мове і на рускай.
Пра ДУБОЎКУ нічога абразлівага не пісаў - гады два таму назад зрабіў Разбор яго верша "Беларусь мая шыпшына",дзе дзівіўся глупству усхваленняў вакол Сэнса ГЭТАГА верша. І усё! І ра Сыса НіЧОГА не пісаў ніколі. Ну,нецікавы ён мне...
Так што гэты "літкрытык" у пагонах БРЭША. Што зробіш... шаўка...
Ні у якія выдавецтвы НЕ ЗВЯРТАЎСЯ аніколі каб надрукавалі. Поўны дурдом.
Каліб я хацеў кніжачку дык, заплаці - і выдадуць цябе ой яшчэ як! А навошта!
Я ж - не паэт. Я - пішучы Пэнсіянер!
Часопіс на беларускай мове... Колькі чалавек ТАМ прачытае Верш мой з Маімі хваляваннямі аб Краіне? Пяць-шэсць... і то сумніцельна... Кніжачка... Дзеля чаго?
На паліцу паставіць? Цьфу!
Я бачу, што на =Вершы.ру= мяне прачытала ўжо 4-5тысяч чалавек.
І на =Стіхі.ру= (расейскі партал) -6тыс.чалавек.
Ну,мне і добра.
А наконт таго - добра я пішу ці дрэнна не "літкрытыкам у пагонах" судзіць а тым,
хто мяне ЧЫТАЕ.
А табе, Андрусь,дзякуй... дзед Буйніцкі (дзя ДУЛЯ з балотнай вёсачкі Менск).

Ой, бачу, Вам Сыс - як костка

Ой, бачу, Вам Сыс - як костка ўпоперак горла. І чым ужо той нябожчык так не дагадзіў? Забылі правіла аб тым, што пра памерлых казаць кепска не варта? І яшчэ маралі вучыце? Грэх, мілы чалавек, не разумець відавочнага, а крытыкаваць, да таго ж справядліва - не грэх, а жыццёвая неабходнасць. Каб не думалі тут некаторыя неабгрунтавана пра сябе як пра непрызнаных геніяў, герояў нашага часу, зацкаваных уладай. Нашай уладзе на ўсіх нас..ць, а тым больш - на нейкіх нікому не патрэбных графаманаў. Не займацеся самападманам.
Асабіста для мяне Сыс - не кумір. Але ўпэўнены, што да ягонай творчасці і праз стагоддзе застанецца цікавасць, што б там пра яго не казалі.
І, між іншым, згаданая серыя называецца "100 дзеячоў беларускай гісторыі і культуры". Калі Вам нешта карціць туды далучыць і Вы лічыце, што Сысу там не месца, дык знайдзіце кантакт выдаўца і прапануйце сваё, а не трызніце на форуме.
Дарэчы, па стылі выказванняў вельмі ўжо нагадвае традыцыйныя енкі спадарыні Аксёнчык. Вось каму-каму, а ёй у Вялікія пралезці - няма шанцаў. Як, зрэшты, і Буйніцкаму. Застаецца толькі спяваць бясконцыя "песні жальбы" ў Сеціве. А гэта ні што іншае, як бяссэнснае марнаванне часу і энергіі.

Усялякім “літкрытыкам у

Усялякім “літкрытыкам у пагонах” прысвяціў я… Бог, Гарод і ПустаЗелле.
АгарОдзіў Бог кавалачак Пустэчы.Узрыхліў Зямельку,ды й раслін карысных насадзіў.
Трэ было – пайшоў,на нейкую сустрэчу,а можа на другі Гарод… і доўга там прабыў…
Не чакаў ў гарОдзе Бог якіх хвароб.Ён наіўны – Бог,карыснасці радзецель.
Бог – хоць ён і Бог, і ЗямляРоб,але ж – першы ЗямляРоб ў Сусьвеце…
Скончыў працу Ён,парадаваўся нівам,бо, зрабіў Гарод такім, як і хацелась,
і да іншых спраў пайшоў,шчаслівы,а на Гарод папёрла ПустаЗелле..
ПустаЗеллю ж не жывецца “дзе папала”,ПустаЗелле хоча толькі Рай!
Каб задармА яму – усё перападАла,без намагАнняў – сядзі і пажырай!
А тое, што Гарод карысны гіне,на гэта ПустаЗеллю – напляваць! Такое вось няшчасце на Краіне,
Уладай – ПустаЗелле-Тать, што знічтажае ўсе карысныя Расліны,каб не маглі Гарод свой шанаваць…

Ну нічога з Ідыётам не

Ну нічога з Ідыётам не зробіцца. Я ж табе "літкрытык у пагонах" пісаў,каб кончыў БРАХАЦЬ. Я НіВОДНАГА СЛОВА ПРА СЫСА НЕ ПіСАЎ. Ні добрага,ні хрэннага.
І пра Дубоўку. Гэта Я - табе і шурыку паперак горла.
А інакш чамуб ты такі разумны (наконт чаго сумненне велізарнае)да Графамана Буйніцкага ужо другі год цапляешся і абражаеш - з падваротні - бо каліб "адкрыў лічыка" то па стацце Крымінальнага кодексу ты б у мяне "загрымеў".
Гэтаж кожнаму бачна - нападкі ТУТ толькі на мяне. І толькі ад "службовых" шавак.

Ты зноў трызніш, дзед. Твае

Ты зноў трызніш, дзед. Твае ідыёцкія каменты я заўважыў тут некалькі месяцаў таму. І да органаў ніякага дачынення я не маю, у цябе - татальная шыза. І артыкуламі ты мяне не пужай, бо сам роўненька пойдзеш па такім - за шматлікія знявагі вядомых і невядомых табе на дадзеным форуме. Давай, апраўдвайся далей - такая ўжо доля вінаватых, з комплексам непаўнавартаснасці. Значыць, я акурат патрапіў у дзесятку, і справядлівая крытыка пайшла якраз туды, куды трэба! Ну і добра.

Дык ПАКРЫТЫКУЙ. Разбяры,як

Дык ПАКРЫТЫКУЙ. Разбяры,як гэта робіцца,па РЫТМУ,па СЭНСУ,па ПАЭТЫЧНЫМ прыёмам.
Мае ж "ідыётскія" каменты касацельны ТОЛЬКі ЦЯБЕ АСАБіСТА. А больш я ТУТ,акрамя чатырох-пяці пародый і не пісаў. Не ПАЭТ я. І не Крытык я. Не называў сябе імі ніколі ў адрозненьні ад цябе,шаўка. Слова шаўка не з'яўляецца абражальным, а акрэслівае невядомае "сушчаство",якое брэша,гаўкае. Ты ж наліў столькі Мацярнай і іншай Гразі на мяне. НЕ НА ВЕРШЫ - на мяне,што акаЛічнасць твая вылезла як ёсць - абмызганая, клачкаватая,і т.д. Давай ка,па-Дабралюбаўскі,са знаннем справы Прафэсіяналам якой ты сябе ТУТ абазваў.
І апошняе. Гэта Мой Партал. Для мяне. Для Тых Хто піша Вершы.
Не падабаецца - глядзі "БТ", чытай "СБ" і ня лезь,парсючок на наш Гарод.

Разбіраю адпаведна твайму

Разбіраю адпаведна твайму ўзроўню, што ніжэй за плінтус: ні вытрыманай рытмікі, ні глыбокага сэнсу, ні вобразнасці, ані мовы. Адно мычанне бруднай і здыхаючай каровы. Прычым з вялікімі, хваравітымі і абсалютна неадпаведнымі стану рэчаў амбіцыямі і велізарнай колькасцю памылак. Такая вось напрошваецца метафара. Бо сачыненні твае - кшталту "муха села на варенье - вот и всё стихотворенье".
А хочаш, каб разгорнутую рэцэнзію напісаў на некалькі старонак - калі ласка, толькі спярша паспрабуй надрукавацца хаця б у адным прафесійным выданні. Не важна, дзяржаўным, ці незалежным. Тады з задавальненнем падпішу не толькі імя, але і ўсе свае шматлікія рэгаліі пазначу (не хвалюйся, не армейскія, аб якіх ты тут няспынна трызніш). Толькі ж вось бяда - нідзе не возьмуць. І на Шурыка з яго кодлай тут ужо ніяк не здолееш папікаць, бо незалежныя выданні якраз друкуюць рэчы смелыя і часам рызыкоўныя. Таму і застаецца толькі станавіцца ў позу дурня і казаць "ай, не хочаце, ну і ня трэба - падумаеш, зборнікі, публікацыі...".
Дарэчы, ніколі я ў твой бок не мацюгаўся, бо не той узровень (у адрозненні ад цябе!), а пісаў тое, што ёсць насамрэч. Майго валодання мовы цалкам дастаткова, каб абыходзіцца без мацюкоў. І апроч роднай беларускай, я цудоўна валодаю рускай і яшчэ дзвюма замежнымі мовамі. А ты, пустабрэх, ні па-руску, ні па-беларуску двух словаў звязаць не можаш. Няўжо не зразумела, што лёс такіх, як ты - быць блазнамі, і не больш за тое? Смяшыць разумных людзей сваімі маразмамі і міязмамі. Ты яшчэ мусіш быць мне ўдзячны, што я змарнаваў на цябе некалькі хвілін свайго бясцэннага часу. Проста сёння ў мяне надта добры настрой. Так што прымі гэты ўрок ў якасці каштоўнага падарунка. Хоць, канешне, сыпаць бісер перад свіннямі - дарэмная справа, яны ўсё роўна мусяць і далей жыць у сваім брудным хляве і думаць, што так і трэба.
Між іншым, я займаюся літаратурай даўно і вельмі плённа, выдаў шэраг кніг, напісаў некалькі сотняў артыкулаў, не кажучы ўжо пра Інтэрнэт-публікацыі. І таму з лёгкасцю магу адрозніць талент (напрыклад, таго ж Сыса) ад бяздарнасці (напрыклад, цябе). І гэта не Твой уласны партал, бо ты залез сюды з бруднымі ад гною капытамі і ўвогуле ты - НЕ літаратар, ніколі ім НЕ быў, і НЕ будзеш. Нават графаман з цябе ніякі - хамаваты, аднастайны, зацюканы, зласлівы, непісьменны і без усялякага пачуцця гумару. Як трэснутая кружэлка, месца якой адно - на сметніцы. Хадзі цяпер і паўночы рохкай ад злосці, бо нічога іншага ты і падобныя да цябе не можаце, а ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЕ, як ні круці.
І ў якасці фінальнага акорда:

Патрапіў я ў "дзясятку" нечакана,
бо вынес рэштку мозга графаманам!!!
:-))))) ((((((-:

Зноў пустОта,аб нічЫм,пра

Зноў пустОта,аб нічЫм,пра ніштО... МутнЫ паток павадкавЫ... Чагож ты так пужаешся,што нават Імяні сваяго цураешся? "Адкрый пысачку",адкрый...
Кніжачкі кажаш выдаў. Чытаеш іх сам сабе... Калі ты такі Вядомы ды Талентам Бог цябе абсыпаў,абклеіў,чаго ж ты Творчасці Сваёй цураешся? Назавіся,дай магчымасць параўнаць Маю ГрафаМАНіЮ з тваёй ГЕНІтАЛЬНАСЦЮ...

Як гэта ты пішаш..."літкрытык, Ср, 04/10/2013 - 21:22 =Між іншым, я займаюся літаратурай даўно і вельмі плённа, выдаў шэраг кніг, напісаў некалькі сотняў артыкулаў, не кажучы ўжо пра Інтэрнэт-публікацыі. І таму з лёгкасцю магу адрозніць талент (напрыклад, таго ж Сыса) ад бяздарнасці (напрыклад, цябе).

ПустабрЭх... Між іншым - Я НЕ ЗАЙМАЮСЬ ЛіТАРАТУРАЙ ДАЎНО і ВЕЛЬМі ПЛЁННА,
НЕ ВЫДАЎ ШЭРАГ КНіГ,НЕ НАПіСАЎ НЕКАЛЬКі СОТНЯЎ АРТЫКУЛАЎ,НЕ ЖУЧУ Ў іНТЭРНЭТ-ПУБЛіКАЦЫЯХ.
Я - проста пішу. І падабаецца табе гэта,ці не - мяне чытаюць.
Мяне Клічуць -Буйніцкі Алег Васільевіч.Цябе - ніяк...
І па тых Творах,што я напісаў,прыйдзе Час,будуць дзеці вывучаць Сапраўдную Гісторыю Беларусі гэтых год,калі шурыкавы шаўкі перарабляюць падручнікі па гісторыі Краіны.
А ты,нягледзячы на сваю,невядомую мне ГЕНІтАЛЬНАСЦЬ,нікому не будзеш цікавы,як нікому нецікавы і зараз.

А прафэсыйных навыкаў па "разборцы" літаратурных,ці графаманскіх твораў у цябе няма - гэта я сцвярджаю с той прычыны,што так і не зрабіў прафэсійнага разгляду.
Толькі,зноў -ГАЎ! ГАЎ! ГАЎ!

"І па тых Творах,што я

"І па тых Творах,што я напісаў,прыйдзе Час,будуць дзеці вывучаць Сапраўдную Гісторыю Беларусі" - дарма спадзяешся, ой, дарма, і галоўнае - беспадстаўна! Такія "спадзявакі" ўжо вучэбнікі літаратуры паперапісвалі (але гэта з'ява часовая, зменіцца ўлада і пойдуць яны роўненька на сметніцу). А на твае калякі-малякі толькі падлеткі ў пошуках вершаў па школьнай праграме тут могуць набрысці, прагледзець і парагатаць з іх. Што ж, радуйся і гэтаму, бо нікому твая шызанутая пісаніна не патрэбна, апроч цябе самога. І не забудзься наклікаць сабе "пяцёрачак" за вершыкі. Бо хто ж, калі не ты сам? І як клічуць галоўнага ёлупня на гэтым форуме ўжо таксама ўсе запомнілі, дзякуй, можаш сваё імя ў чарговы раз не паўтараць. Дый уся твая аргументацыя заўжды зводзіццца да традыцыйнага "сам дурань", бо па сутнасці аспрэчыць ты мяне не здольны, бо ведаеш, што я маю рацыю. Імя не згадваю, бо, баюся, абсерашся ад неспадзяванкі. Каб ты браў удзел у літаратурных імпрэзіх, дык я б табе выказаў гэта ўсё асабіста. Дык цябе ж і туды ніхто не кліча выступаць. На шчасце. Хоць бездары і без цябе там раз-пораз трапляюцца, гэтага не пазбегнуць, асабліва сярод цяперашняй моладзі. А наконт прафесійнага аналізу я ўжо сказаў - спачатку надрукуйся. Хаця б. Тады ўжо і пра дэталёва-разгорнутыя водгукі будзеш марыць. Бо пісаць шматстаронкавую рэцэнзію на брахучку - зашмат гонару для апошняй. Было б што рэцэнзаваць... Так што хто з нас пустата - рассудзіць час. Тым больш, у мяне яго яшчэ вельмі шмат, а ў цябе - зусім трошкі. Дый той ты марнуеш на дэманстрацыю сваёй дурноты ўсяму наваколлю. Ай, малайца!

З цікавасцю пішу,як быццам да

З цікавасцю пішу,як быццам да чалавека звяртаюся,вывучаю так сказаць "сушчаство" гэта,лоўка гаўкаючае,брэшашчае,па-вясковаму.
Усё спрабую дагадацца - з чаго ж з гэтага "сушчаства" такая Гадасць прэ?..
Ну,пішу я дуроту... А нікога ж гэтым не замінаю... Не чытай.
Ня лезу ў рэдакцыі аніякія - бо Дуроту ж пішу,навошта вумственных людзей ад натхнённай працы адрываць,ад артыкулаў гэніТальныльных,без якіх народ наш павымра напрач. Пішу сабе,крываваценькія,плюгавенькія вершыкі,строчачкі дрэнна рыфмаваныя, з памылкамі,каб паказаць усім сваю бязграматнасць,пішу,бо маю права на гэта як пенсіянер.Адзін пенсіянер "чарніла" п'е,другі- карасікаў рыбаліць,а я вершыкі пішу.
І РАПТАМ! Сушчаство,вельмі вумнае,не чата мне, як яно само аб сабе брэша, выскаквае з падваротні і ўявіце сабе - без аніякага аброжака на шыі,каб прызнаць,як клічуць шаўку гэту, і брэша,і брэша... Аж жалясна становіцца - шчэ захлынецца сліною...
Ды й падохне... Ай,горачка ж якое на Краіне стане... шавачка здохла...
Дык я к чаму?
А к таму,што РАЗУМНЫ ЧАЛАВЕК на графаманаў увагі не звяртае. Гэта,як права на вераспавяданне - хачу геніяльнае пішу,хачу - дзярмовыя "вершыкі"...
Значыцца РАЦЫЯ гэтай справы,ну што шаўка уцапілася мне за калашыну і адарваць хоча,у тым,што ВЕЛЬМі НЕ ПАДАБАЕЦЦА ТОЕ, ШТО ПіШУ. І каб я - сволач, дрэнна пісаў ды нязграбна,то ніякіх "літкансультантаў" ТУТ бы і не было.
Як не было "іх" да майго "з'яўлення".
Як не існуе "іх" у адносінах да іншых графаманаў =Вершы.ру=

Паважаны спадар Буйніцкі,НЕ

Паважаны спадар Буйніцкі,НЕ АДКАЗВАЙЦЕ БОЛЕЙ!!! гэтым свалачам-Небеларусам ( не толькі па нац-ці, але і па іх антыбел.чыннасці). Яны не вартыя таго, каб ім нешта даказваць,пераконваць, нервавацца ў такім паважаным узросце. Яны ВАС не вартыя!!! Яны могуць выдаць і 100 кніг, бо маюць магчымасці--цяпер іх час па ўсяму свету. Але гэты літкрытык з малой літары ніколі не напіша Так, як Вы: шчыра і балюча. Таму яны вось Так нахабна і аплёўваюць усе Сапраўднае, Вартае, Беларускае і падмяняюць высока духоўную беларускую л-ру--л-ру Багдановіча, Коласа, Купалы, Гарэцкага, Танка і гд. на бахарэвіча, морт, хадановіча, чорных пценцов Акудовіча і тп. небеларускую шваль, пішучую матамі і прапагандуючую амаральнасць, вычварэнствы--новую "бел."літ.Хоць бы беларусамі гэтая свалата не называлася -не паганіла нас і наш светлы Род. Гл. як факт апошнюю пачвар-кнігу морт:Valzhyna Mort.Collected Body.Апошнія пачвар-вершы хадановіча:“У садку насупраць музея /трахаюцца два сабачкі, /гаспадары ўсё ніяк не могуць /расцягнуць у розныя бакі. /Нічога цікавейшага ў музеі ( у Парыжы, рэд.)/я не бачыў.” І тп. мярзоцце. І які шалёны робяць сабе піяр! Разумею іх лютую нянавісць да паэта і мастака Ніны Аксёнчык, якая ўжо доўгія гады смела выкрывае на розных сайтах сучасную такую вось погань і абараняе бел.мову ад гвалтавання Вячоркам і К.

Дзякуй! Вы канчаткова

Дзякуй! Вы канчаткова пераканалі і мяне і іншых, што ўсе Сапраўднае, Вартае, Беларускае, усё шчырае і таленавітае ну ніяк не спалучаецца ні з Аксёнчык (яна ж Андрусь), ні з Буйніцкім, ні з Франакам, ні з іншымі хворымі на галаву і пакрыўджанымі жыццём пустабрэхамі. Так трымаць!

Ананім “літкрытык-госць”:

Ананім “літкрытык-госць”: “ўсе Сапраўднае, Вартае, Беларускае, усё шчырае і таленавітае ну ніяк не спалучаецца ні з Аксёнчык (яна ж Андрусь), ні з Буйніцкім, ні з Франакам, ні з іншымі хворымі на галаву і пакрыўджанымі жыццём пустабрэхамі”.
Пракурор ад літаратуры Срачкін (бо сваё прозьвішча баішся ўказаць “аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў” --порткі намокнуць ад страху!)-- змагар з Аксёнчык, Буйніцкім і інш., а не з рэжымам! Мы тут падпісваемся сваімі прозьвішчамі. Хто табе даў права ад імя болей чым 9 млн. беларусаў дэклараваць абразы ў наш адрас і так Нахабна абражаць іншых людзей - “хворыя на галаву”?! Прашу пана мадэратара, каб запісаў IP гэтага “літкрытыка срачкіна” і паведаміў мне асабіста. Уключу яго сапр. імя, як і інш. такіх срачкіных, ў чорную калонку пасьляслоўя ў свой Аднатомнік. Ужо болей 20 год ідзе ашалелае гененьне на маю асобу з боку такіх вось Небеларусаў—Беларусы пішуць мне пастаянна толькі словы падзякі за тв-ць! Гл. і водгукі на гэтым сайце, і водгукі на “zaviruha.ru”і г.д., і высокі ацэначны рэйтынг вершаў. Ты, “літкрытык срачкін”, акрамя такіх вершаў, як мае, таксама вылепі сваімі рукамі скульптуру свайго дзеда (спадзяюся, што бацькі ў цябе жывыя)—як я па памяці намалявала партрэт і вылепіла скульптурны помнік маме; намалюй хаця б АДНУ карціну, а не болей 100 карцін, як у мяне; хай цябе хоць раз запросяць на Міжнародную выставу мастакоў, як пастаянна запрашаюць мяне на розныя такія выставы, а людзі з усяго сьвету у “Кнізе водгукаў” на гэтых выставах пішуць пра мае карціны толькі ўдзячныя хвалебныя водгукі (гл. і відэа Тут з адной такой выставы ў Празе),--вось толькі тады будзеш мець маральнае права разважаць пра Вартасьць Бел. мастацтва і Вартасьць Аксёнчык.
Адносна твайго параўнаньня нас з Сысам: " Вось каму-каму, а ёй /Аксёнчык/ у Вялікія пралезці - няма шанцаў".Пчолкі, срачкін, працуюць і не думаюць пра славу. А шанцаў, каб вы правялі мяне "у вялікія" у мяне сапраўды няма: Не Той орган у штанах маю, паводле якога вы вызначаеце Сёньня "вялікіх".

Чым болей лаянкі вакол

Чым болей лаянкі вакол мяне,тым болей,шавачкі,піар.Чым болей хтось мяне кляне,тым болей бачан гэтай малпы "твар". Мо хопіць чытачоў сьмяшыць? Ты,майго лепей,вершык напішы! А наконт "Госць, Чт, 04/11/2013 - 14:25 ... пакрыўджанымі жыццём пустабрэхамі." -гэта пра вас,якія -і пакрыўджаны Богам (без таленту), і пакрыўджаны жыццём (бо анічога жыццю карыснага не нясеце),і памрэце ў бязвесцці нягледзячы на свае "кніжкі",якія ніхто не чытае (нападобе "паэта" Рубінава).

Правільна, госць "літкрытык".

Правільна, госць "літкрытык". "Сапраўднае" Беларускае сягоння спалучаецца з такімі вось шэдэўрамі: "Пост Мірабо: “Каханне – соплі, /вершы – трэш./ Мост выжыве, /а ты памрэш.”,-Хадановіч."Collected Body”-Морт.
"П’яны Сыс палез да цюцькі цалавацца, а той укусіў, ды так хвацкі, што вока на лоб вылезла".-Глобус.
Цытаваць падобныя перлы разпіяраных суч. "вялікіх і сапраўдных" можна бясконца--але не хочацца варушыць брыдоту.
"Ня дзіва, што падрослыя выхаванцы бунтоўнага і вольнага «Бумбамліту», выпеставаныя ў свой час сп. Акудовічам, трапляючы і зараз не безь ягонай падтрымкі ў шорт-лісты літаратурных прэміяў, ставяць мацерныя словы, напісаныя па-беларуску",-
Л. Баршчэўскі.

У мяне няма ніякіх

У мяне няма ніякіх сантымэнтаў да "бумбаўлітаўцаў", і гэта ў чарговы раз даказвае, што ўсе вы трызніце. А тое, што вы моцна і абсалютна заслужана атрымалі ад мяне па сваіх крывых пысах - відавочна. Таму і працягваеце тут енчыць і абурацца, а я - над вамі, дурнямі, смяяцца! Пішыце вашыя глупствы далей - усё роўна мадэратар павыдаляе.

Пакуль ТЫ ТУТ

Пакуль ТЫ ТУТ "трызніш",лайдак,я,як ветэран працы (пенсіянер) за адпачынкам і табе пішу адказы і ТРЫ вершы на беларускай мове (на "буйніцкевіцы") напісаў, і на русском языке Четыре стихотворения.І выдаў ужо іх на рускім нац.партале паэзіі.
І людзі чытаюць. А ТУТ каторы дзень Круткіна геніТальныя перлы стаяць...
Зараз кавы закручу і на лоджыю,з цыгаркай і алоўкам... нешта лезе дурное...
Зноў вас,шаўкі, бешанцтва загрызе, ад адчаю,што ня даў вам Бог таленту,як мне.

"што ня даў вам Бог

"што ня даў вам Бог таленту,як мне." :-))))) і гэтаму я вельмі рады, бо талент быць шызанутым маразматыкам мне дарма не трэба! А ВЕРШЫ ты не пішаш, толькі НЕШТА ДУРНОЕ - ты і сам ужо гэта прызнаў урэшце рэшт. Так што не адмаўляйся ад уласных словаў. Відаць, дапёк я цябе, стары, ой, дапёк. Да спіннога мозгу дастаў. Ідзі, валяр'янкі глытні ды супакойся. Не былі б заўвагі справядлівымі, ты б на іх не рэагаваў. А тут - бач, як разышоўся, ажно рукі трасуцца. правільна народ кажа, што ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЕ!!!
А спадарыні Аксёнчык скажу наступнае - замест таго, каб паскудзіць на шматлікіх форумах, напішыце адкрыты зварот да беларускай грамадскасці або выкажыце сваю заклапочанасць пры дапамозе ліста ў ПЭН-цэнтр, Саюз пісьменнікаў і г.д., ды надрукуйце іх, напрыклад, у "Народнай волі". Дык не - тут Вам чамусьці смеласці не стае. А каб Сыса-нябожчыка ў труслівасці ўшчуваць - шмат мазгоў не трэба. Дый калі яны ў Вас былі, мазгі тыя? Таму ніхто ніколі такіх, як Вы і Ваш сябра Буйніцкі, усур'ёз успрымаць не будзе. Так што можаце колькі заўгодна пырскаць слінай і далей, ганаровыя ветэраны перамогі маразму над розумам. Гуд бай, блазны!

Хто каго дапёк гэта ўжо нават

Хто каго дапёк гэта ўжо нават дзіцёнку зразумела. Такі "вумны",з гальштукам на шыі (памыў хаця бы?),сарочка ў гарошак,чаравікі начышчаныя... Капялюшык саламяны...
І чаго такі "вумны" з дурнем Буйніцкім бесядзь вядзе? Калі не па Загаду, то тады тока адно - з дуроты...
"Госць, Чт, 04/11/2013 - 17:50 = выкажыце сваю заклапочанасць пры дапамозе ліста ў ПЭН-цэнтр, Саюз пісьменнікаў і г.д., ды надрукуйце іх, напрыклад, у "Народнай волі"
????? Гэта якія такія Установы незалежныя? Гэта ж усё - шурыкава. Чаму ты Дуроту гоніш людзям,быццам яны ня ведаюць праўду пра гэтыя "карманныя" шаечкі?
А СМЕЛАСЦІ у вас "сушчэств"-шавак безымянных няма. Бо безымянна - з падваротні-ГАЎ!
А мазгоў мне не патрэбна,каб напісаць шчэ 100,ці 200 вершыкаў.
Сяжу - пішу. Папіў кавы, пачасаў у носе,ці за вухам,і зноў напісаў.
І неяк хуценька гэта робіцца - таму што мазгоў няма ў мяне,каб сумлявацца,а ці па Правілам Навуковым пішу,альбо не па ПРавілам...
Баюся,калі вывучу гэтыя "правІлы",то аніводнага вершыка не напішацца, як і з табою здАрылася.
Але ты не гаруй! Вунь, кітайцаў - Паўтары мільярды... А ніводзін кітаец так і не напісаў аніводнага вершыка на беларускай мове...
Вось вазьміся і навучы хоць аднаго кітайца вершы пісаць на беларускай мове навукова правільна!
А ты Час губіш з Ідыётам Буйніцкім... Ці можа ты сам - Ідыёт? Тады - сябруем!

За тры гады,з таго часу як я

За тры гады,з таго часу як я узяўся "памфлетызыраваць" Сучаснасць - гэта Першыя Добрыя Словы пра мяне. Вялікае ДЗЯКУЙ, Андрусь. Бо я - не паэт,аб чым напісаў у =Евагеллі ад Графамана=. Калі яго няма на Вершы.ру,дык вінавата рэдакцыя. На расейскім =Стихи.ру=,дзе я друкуюсь +Евангелле= ёсць.
Яшчэ раз вялікае ДЗЯКУЙ, бо за ТРЫ гады мне панапісвалі (на Вершы.ру) такіх гадасцяў і матаў... колькі не панапісвалі нікому з класыкаў,ці "карыфеяў".
Цікава,што абражалі уласна мяне,а не тое,і як я пішу. Таму - рады. Дастаў паскуднікаў! Дастаў!

Нешта кранула ў сэрцы.

Нешта кранула ў сэрцы.

Асцярожненька

Асцярожненька разьбярыся,вочкі скасі набак і зірні,зірні...
хто "крануў" - за сардэнька... зубочачкамі...
Калі гэта - белая гадзюка, то,браток... дапіўся...
Калі чорная - то ўсё... ты ўжо на "тым сьвеце"...