Паганская, Чорная Русь,
накрытая белаю плямай.
З мячом і агнем не адракуся
на зямлі, на небе і нават у яме.
Вось хмары крывавыя коцяць хвалі,
святыя багі з нашых капішч лятуць.
Каб не разбурылі, мы іх пахавалі,
цяпер жа ў бой, хай булавы гудуць!
І хрэст на зямлі, на паганскай
знайшоў сабе месца ў крыві.
Зрабіў яго кутам « боскім і райскім»,
як па-бібліі моцай любві...
...а апошні паганец маліўся
свайму пантэону багоў.
Ен спытаў, і канешне здзівіўся,
Чаму ж палілася паганская кроў?