Човен.
Жыцьцё - драўляны човен,
Ці плыць табе балотам,
Ці як з вадой начоўкам
Стаяць курам ля плота?
Ты цясьляром упартым
Старанна згабляван,
Каб пляскаў у бок пукаты
Бясконцы акіян.
Наканаваны цуды,
Сусьвету неабсяг
І сьпевы райскіх птушак,
Што людзям не чуваць,
Але човен дравляны
І час вясло зламіў,
Чароўных вандраваньняў,
Нязбыўшыхся маіх.
-14.08.20.