Пад,язджаю да радзімы -
Вось і Сцвігі берагі,
Дзе і у леты, і у зімы
Ты, мой бацька дарагі,
Тут рыбаліу адмыслова,
Закідау цянёты у вір,
Я ж - вітау цябе з уловам,
Запрашаючы у Мазыр.
Ты аднеквауся: хай потым,
Шчэ работы дома шмат,
Трэба вунь заняцца плотам,
Хлеу паслаць у парасят.
Ды і пчолы - тыя ж дзеці -
Уцячэ, крый божа, рой,
А у мяне ж пустуюць клеці
Дзве, што згінулі зімой.
Кідау жартам шапку вобзем,
Нібы грэх здымау з сябе:
-Так і быць, прыеду увосень
Падлячыцца да цябе.
Вось ужо каторы годзік
Ля магілкі шэпча сын:
- Чуеш, тата - на Заброддзі
Мёдам пахнуць верасы...
Ну, Іван Іванавіч! Здзівіў
Ну, Іван Іванавіч! Здзівіў дык здзівіў, нібы ўбачыла дзядзьку Івана (Карася). Вельмі прыгожыя вершы, кранаюць. А на заброддзі і праўда верасы пахнуць мёдам.