Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чуйнасьць

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзе чуйнасьць тая, што вяла,
Пачуцьцем біла край грудзіны,
Вянкі вясельныя пляла
І песьням галасы дарыла?

Яна сьвятло ў мрэччы цемры,
Душэ - каханьне, целу - хлеб нам
І кожны дзень, як адкрыцьцём,
Яна вянчае нам жыцьцё!

Гэта, вялікай нагародай,
Нясём, забыўшыся сьлядоў,
Ад несвабоды - да свабоды,
Ад продкаў, дзедаў і бацькоў.
-26.09.12