Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чую стогны, жальбу і праклёны...

Сярэдняя: 3 (10 галасоў)

Чую стогны, жальбу і праклёны,
Што за мною з даўніны ідуць:
Хто яны, з тых мільёнаў мільёны,
Людзі, волі якія імкнуць?

Хто яны? Не рабы і не вязьні,
А на шляху, з крыві і сьлязы,
Пры жыцьці, Макленбурга канямі,
Тягнучы тяжкай волі вазы.

Паглынае час іх радаводы,
Дзеі іхняе славы, ганьбы…
Дзе татары? Дзе Сінія воды?
Попел дзе Маскавіцкай бяды*?

Забываюцца словы і дзеі,
Першавыток і іх першасэнс,
Ім падмена за праўду даецца
І на плошчу натоўпы вядзе…

Забываюцца словы і дзеі,
Аддаляюць гады першасэнс,
Ды Радзіма адной застаецца,
Волі й праўды свае аднае.
-26.05.19.
* - маецца на увазе 13-гадовая вайна
На Беларусі 1654-1667 г.г.