Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужы горад

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

А без цябе мне гэты горад стаў чужы,
Усмешак тут чамусь не бачу болей,
Замест кахання тут ідуць адны дажджы,
І неба тут напоўненае болем.

Па шэрых вуліцах адзін, нібы прівыд
Самотна буду крочыць, летуценна,
Кавярня ў госці цягне, як магніт,
І зноў адпусціць ад сябе імгненна.

І зноў я выйду,
Буду крочыць пад дажджом,
Усё мне стала тут нібы чужое,
Хаця раней тут
Быў амаль што родны дом,
Цяпер я тут нібыта за мяжою.

І сэрца ўжо тут
Болей песень не пяе,
Куплю бутэльку ў вінным магазіне,
У гэты горадзе не мая я яе,
Жыццё я маю на сваёй мясціне.