Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужыя вокны

Яшчэ не ацэнена

На замёрзлых вокнах зоркі,
воку непрыемны - колкія.

Подыхам сваім сагрэю рукі,
толькі ў сэрцы мяккім - грукі.

Заліваю горла белай вадкасцю,
раблю гэта ў цяжкай падкасці...

Да цябе імкнуўся я, каханая,
але, мусіць, тут незваны я.

І як учора, дзень ды ноч,
сцены з цэглы на марозе,

ты не стой на месцы, кроч,
праўду знойдзеш у дарозе.

І хадзіў, куды глядзеў,
а прыйшоў ізноў назад.

З светлых, змораных надзей
атрымаўся гучны жарт.

На замёрзлых вокнах зоркі,
воку непрыемны - колкія.

Час ішоў - ішлі гады,
з іншым там сядзела ты.

У гэтых вокнах ты была -
наша цёплае каханне
завіруха замяла...