Шлях на радзіму зусім не цяжкі.
Рэчы пакуйце ў валізкі, мяшкі,
вяжыце ў транспартныя пакеты
і на святло "рускага свету"
ляціце, ляціце, нібы матылі.
На адну сёмую цвердзі Зямлі,
дзе балалайка, бярозкі, мядзведзі,
ракеты, хакей і газавы вентыль.
У краіну, з якою вы хочаце зліцца,
каторая ў марах вільготных вам сніцца.
Нашто сабе доўжыце беды, пакуты?
Ніхто не трымае, няма на вас путаў.
У самалёт, машыну, цягнік,
каб нават дух ваш праветрыўся, знік.
Шчасця сляза пацячэ па шчацэ,
калі вас справадзім.
Хусцінкай у руцэ махаем услед пад "Прощанье славянки".
Ванькі гоў хоўм з беларускага ганка!
Па вас сумаваць мы, па праўдзе, не будзем.
Вакол ёсць таксама годныя людзі.
Бывайце здаровы, жывіце багата.
Вы - у вашых ізбах, а мы - у сваіх хатах. (2018)