Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чырвоны касцёл

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

Узрос на мінулага веку зары,
Ў сябе увабраў колер роднай зары,
Паходняй да ісціны шлях азарыў
Чырвоны касцёл, як натхнення парыў.

У цэнтры планеты, Чырвоны касцёл,
Ты вежы ўздымаеш да сонца, да зор.
У сэрцы Айчыны Чырвоны касцёл,
Нібы ачышчальны Купальскі касцёр.

Як памяць удзячная – Вечны агонь.
Падобны Чырвоны касцёл да яго.
Тут з годнасцю мужна твае святары
Народу нясуць роднай мовы дары.

У звоне «Анёл» тут Чарнобылю боль.
Ў Чырвоным касцёле і боль і любоў.
Чырвоны касцёл трэба ў сэрцы нам мець,
Каб часам ад сораму не чырванець...

Паўстаў на мінулага веку зары,
Ў сабе увабраў колер роднай зары,
Паходняй да ісціны шлях азарыў
Чырвоны касцёл, пасвяці ў змагары!

У цэнтры Сусвету, Чырвоны касцёл,
Ты песні узносіш да сонца, да зор.
У сэрцы Радзімы Чырвоны касцёл,
Як Вечны агонь, як купальскі касцёр.