Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чыстароднае багацце

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)

Гэта родныя мясціны,
Гэта светлы, добры край,
Першакрокі і пачынак,
І хаціна - першарай.

Гэта – бацькава сядзіба,
Чыстаплоцце ўздож барозд,
І жалеза - малацілка,
Супрацьлегла - пеўчы дрозд.

Гэта ўсё маё багацце -
Ручаі, як паясы,
І найлепшыя, чым цацкі,
Чыстарудныя лясы.

І пакоі, і палацы –
Паабапал хат хлявы,
Рукі, сціплыя ад працы,
І варожы кроў-нарыў.

Гэта ўсё – адна сяліба -
Твор двароў уздоўж ракі,
Гэта нашай веры ліпы,
Чыстакветкі - васількі.

І вяселлі, і дзяўчаты,
І духмяны сенавал,
З плугам дзядзька – пан-араты,
І калгасны дзед-каваль.

І апошні крык “Да хаты!”
Павадыра-пастуха,
І адкрытыя пенаты,
Каб свабодна ў стойла гнаў.

Чыстакрокі, чыстапесні –
Маладзіцы – танцаваць,
Клуб без штор і занавесак,
Сонца разам сустракаць…

Гэта – Толік Ляксандрынін,
Што мудрэйшы быў за ўсіх,
І размовы, успаміны –
І чаму раптоўна знік?

І дзяды ў гады Айчыннай,
Што ляглі на рубяжах,
І бабуліна кручына:
Многа смецця на мяжах.

І Бярэшча ў час туманаў,
Дзе у норах – край баброў,
Бацькаў нораў не паганы,
Шанаваўшы свят-Пакроў.

Дзе ўсё гэта? Адбылося?
За туманамі сышло?
Не, ўсё гэта прыжылося,
Чыстым корнем прарасло.

Глянь наперад – калі стаі
Ланцужкамі за цяплом:
Гэта значыць – пара ставіць
Новы, чысты, светлы дом.

І ніколі ўжо не кане
У грудзіне, пад рабром,
Тое, што зрабіў сялянін –
Накарміў увесь народ.

Чыстагорра па-над вёскай,
І жывы раскрас лугоў,
Воблак дзіўныя пялёсткі -
Як паверхі ад Багоў.

Гэта ўсё - маё багацце,
Назаўжды ужо са мной:
Як апошні позірк маці,
Што на ўсё жыццё дліной...