Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васіль Азаронак

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

"А старая, гляджу, распагніціла печ",
Ды паленамі дно аблажыла,
Качаргу абхапіла, нібыта той меч!
Страхаў, дымам вакол, напусціла.

З крыкам: "Я вас цяперака ў печ засаджу,
Вы сквірчыце, на вуглях капрызна,
Ну а потым я ворагам прах пакажу,
Хай смяюцца: эх, трэба ж, старызна!"

"Гэта баба, ліпучая, быццам смала",
Гаспадыня гурмы на Майдане,
Яна ў пекла і нас, маладых, адвяла...
Хто ж ёй воляй насупраць паўстане?



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Там, за рэчкай, у бары
Пасяліўся нехта,
Ён – як сон маёй пары,
Ці як рыфма верша.

Цэлы дзень мяне дзяржыць
У палоне думак,
І гаворыць, як мне жыць,
Дзе мой шлях-кірунак.

Успаміны прывялі
Да бацькоўскай хаты,
Адгукнуліся ў бары
Гулкім стукам дзятла.

Птушка сведчая, скажы,
Што хвалюе дрэва,
Можа, заклікі з вышынь:
Пакланіцца трэба?

Дзесьці тут спакон трымаў
Сялянін сялібу,
Князь Ізбарскі аддаваў
Вотчыну пад жыта.

А ўздоўж Эсы берагі
Ад Багоў у пазыку -
Строй смалістых дрэў даўгі,
Ды прамых - к блакіту.

Назву меў Вялікі бор,
Статныя лясіны,
І духмяны верас-збор,
Як дары з пасылак.

А далей, бліжэй к вадзе,
Гліняныя Горы,
І Яфрэмава удзел –
Поле з касагорам.

Пацякла рака далей –
У Лугі, да Лепля,
Дзе святочна маладзеў
Стары Ізабелін.

О, якія назвы тут:
Куляшы, Бяседы…
Гэта месца – родны кут,
Не бывае лепей.

Засталіся з прадвякоў
Назвы, што жывыя,
Адчуваеш крок дзядоў –
Хвалямі наплывы.

Ад той капелькі смалы,
Ад смалы – жывіцы,
Людзі Лепль узвялі,
Каб і вам гасціцца.

А на месцы, дзе раслі
Статныя сасніны,
Дзед мяне, свой род расціў,
Ды касіў каліўе…

Вёскі дахі паднялі,
Ды прыйшлі часіны,
Калі горад паманіў
Лампай з керасінам.

Нібы з вулляў, з цесных сот,
Пчолкамі ў полі,
Разляцеўся мой народ -
Сыскам лепшай долі.

…Зноў прайдуся па бары,
Ды ўздыхну з надзеяй,
Што янтарны збор смалы
Пакаленні зберуць.

Дык няхай ён і далей
Сосны калыхае,
Бо шуміць – тады святлей -
Мовіць каранямі…



Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)

Мая восень цнатлівая -
Калі дрэвы нагі, -
У адным толькі схібіла:
Далеч з слёзнай смугі.

Датыкнецца да скуры
Шэрай пасмай дажджоў:
«Хіба чорствы ці хмуры,
ці закладнік чаго?

Каб адчуў моцны голад
Ўшчэнт сасмягнутых вуст,
Непатрачаны солад
Ў посуд цуд закую».

І купаецца ў лужах
Чарцянятка-лісцё,
Ўсё чакае віхуры...
Што здзярэ проч асцё!

...Абнімі мяне, восень,
Летам цёплым сагрэй,
Каб зноў выйшаў на ростань
каля родных дзвярэй.



Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Дзяўчынка з вачыма крыніцы -
Чаруе, як верш, успамін,
Як подых радзімай зямліцы,
Адкуль я пачатак набыў.

З вачамі, нібыта аконцы,
І поглядам, быццам санет,
Зіркне - і даруе свет сонца,
А голасам - звон-благавест!

Дзяўчына з вачамі крыніцы,
І постаццю белых бяроз -
Надзей родны кут: прытуліцца,
І вызначыць спадчыны лёс.