Чысцільшчык комінаў
Пад аблокамі-пялёнкай –
парушальнік дахаў цішы,
у аранжава-зялёнай
форме комінаў чысцільшчык.
Рукавіцы (нават летам),
пояс страхавы, вяроўка…
Тым чысцільшчыкам-атлетам
чысцяцца каналы лоўка!
Да канала дымавога
прыкладаецца люстэрка…
Сажы ў дымаходзе многа –
з гіраю патрэбна жэрдка.
Стаў, як рыдаль у магілу,
у канал жардзіну ўпёршы.
Прабівае сажу гіра…
Комін прачышчае ёршык…
Бачыць: сажай зарастае
дымаход чорнабароды –
вёдрамі яе дастане,
дастае гняздо вароны.
Чысціць, з місіяю важнай
да вяскоўцаў зачасціўшы…
Комін зарастае сажай?
“Збрые бараду” чысцільшчык!