Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чытанка для малечы "Па вершыку— штовечар!". Першы снег

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ой ты, зімушка-зіміца—
пралля-ткалля-кружаўніца!
Колькі ж сёння да відна
ты наткала палатна!

І адразу ж— ай, дзівачка—
дарасла да белашвачкі—
і ўзялася кроіць-шыць,
каб бялізну асвяжыць.

А пашыла— і адзінай
беласнежнаю прасцінай
засцяліла і палі,
і лясы— па ўсёй зямлі.

Ды забыла, клапатушка,
пра пярыны і падушкі.
Прыгадала ж — лоўка— хваць—
і давай іх узбіваць.

Біла-біла, калаціла,
вытрасала, што ёсць сілы—
аж з парванага вугла
зграю пёрак узнялА.

Разагнаць іх спрабавала—
толькі бліскавак дадала.
Добра, знекуль неспадзеў
хітры ветрык наляцеў.

Падхапіў, узняў у неба—
быццам гэтак вось і трэба—
і развеяў— там і тут:
"Падстаўляй далоні, люд!

І збірай пушок і вату—
жменькі радасці бахматай,
найпацешную з пацех—

першы снег..."