Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чытанка для малечы "Па вершыку— штовечар". Смех

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

У сястры маёй — Наташкі—
завяліся ў галаве...
не, не думкі— пасмяяшкі,
не адна, а цэлых дзве.
Учапіліся ў дзяўчынку
як две злосныя блыхі
і казычуць без прыпынку—
"ха-ха-ха і "хі-хі-хі"...

Што Натуля не рабіла,
каб ізноў "сур'ёзай" стаць,
пасмяшынкі-"завадзілы"
не даюць ёй пазяхаць.
З усяго, што бачуць вочы,
чуюць вушы (ой, туга!)
наша Натачка рагоча—
"хі-хі-хі" ды "ха-ха-ха"!

"Ха-ха-ха"— мае вы людцы!
"Хі-хі-хі"— даволі ныць!
Вочы з вуснамі смяюцца—
аніяк не ўгаманіць.
Нат у школе на занятках
"праработалі" яе:
разгубляла ўсе "дзявяткі"
праз хіхіканькі свае.

Я рашыў сваю сяструху
ад бядоты ўратаваць:
падышоў, у вуха дзьмухнуў
і ўзяўся "ўрачаваць".
Казытнуў яе старанна
ды падбавіў, колькі мог...
І царэўначка-смяяна
рот закрыла на замок.

Ды праз нейкае імгненне
стала дзіка верашчаць
і, упаўшы на калені,
рохкаць, рыкаць і крычаць.
І на вочках не смяшынкі,
а слязінкі ўзніклі— дзве.
Ну нарэшце ўжо дзяўчынка
не рагоча, а раве!

А смяшаты-вірусяты
(ці паверыце, ці не?),
як гарэзы-кацяняты,
скаканулі на мяне.
Зараз я ужо смяюся...
Рагатун— каторы час.
Вось цяперака баюся
заразіць кагосьці з вас.