Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чытанка для малечы "Па вершыку— штовечар". Няня

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ну, пашчасціла! У Ані —
найцудоўнейшая няня:
не прастая — залатая —
як матуля, даглядае.

Да ўсялякага раўнуе
дый уважліва пільнуе,
каб у дрэннае не ўлезла
і ўсю хату не разнесла.

І не збегла, і не ўпала,
і мабільны не купала,
і кудысьці не зляцела,
ды не змерзла, не ўспацела.

Ну і няня! Дні і ночы
за Анютай пільна сочыць —
і не просіць адпачынку
ад нагляду на дзяўчынкай!

І прыспіць, і пагуляе,
і па снезе пакуляе,
і пагрэе Ане спінку,
і накорміць мандарынкай.

І заўсёды абароніць
ад ката і ад вароны,
ад хлапечы-хулігана,
і ад таты, і ад мамы.

І, усякі ўласны дотык
напаўняючы пяшчотай,
прыабдыме, суне кніжку:
"Пачытай-ка" мне, Малышка!"

Вы спытаеце, хто гэта
клапатлівая кабета?
Адкажу вам "замалёўкай":
гэта — Аніна сяброўка:

прыгажуня, разумніца,
на забаўкі масцярыца,
поглядае з дабрынёю...

Зацікавіліся ёю?

Хто такая: не бабуля,
не сястрычка, не матуля?

Ёсць адгадка? Аніякай?
Гэта — Буся — " нася бака"!

—————————————
"Нася бака" — "наша собака".