Ты выйдзеш сёння ў шэры горад
І пойдзеш па знаёмым месцы.
Ты маеш сілу, маеш гонар,
Ды цягне нешта ўсё ў сэрцы.
Ты паляцела б прэч адсюль,
Але трымае нешта моцна.
І новае жыццё пакуль
Яшчэ не б’ецца ў акенца.
І зноўку вечар у кавярні
Што так знаёмая табе.
І зноў гарбата, зноў пытанні
Пра тое што было і што ідзе.
Ды кінуць усё і прэч пакуль,
Таго жадае тваё сэрца.
І старае жыццё адсюль,
Хай тут і застанецца…