Да 350-годзьдзя трынаццацігадовай
вайны на Беларусі (1654-1667г.г.).
Груган чорны дзюбку мае
І ,,кляўцом,, яе нясе,
Якім броні шмат ламалі
На маскалях і літве.
Удосталь ім скляваў, гругане,
Ты, воч боль у якіх застыла,
Крыві цёплай шмат смактаў ім,
Чалавечынай ім рыгаў.
З Беларусьсю баль крывавы
Твой груганскі дзед трымаў,
Мабыць ён Жуду-Івана,
З мураў полацкіх вітаў.
Мабыць ён лятаў пад Быхаў,
Сьнег ля Ляхавіч таптаў,
Чуў ля Вітабску загады
Ад Ціхоні-Васіля.
Усё былое спалымнела
На пажарах і мячах,
Куды дзетачак кідалі,
Старых, малых і дзяўчат.
Гэту памяць зруйнавалі,
Жах - салодкім залілі…
Беларусь! З табой што стала
Пасьля гэтае вайны!
-30.03.16.