Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да 475-годдзя Аршанскай бітвы

Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

На месцы Аршанскае бітвы — ралля…
Забруджана рэчка Крапіўна, дзе вораг тануў.
Па берагу рэчкі — дачы мясцовых зямлян.
Аб бойні тае з іх ніхто і ніколі ня чуў.

Забытыя рыцары тыя, што перамаглі.
Краіна зняверыла ў годнасць, магутнасць сваю.
Адзіныя чорныя птушкі на гэтай зямлі
Адзіныя песні аб вечным адзінстве пяюць:

Колькі год марылі,
Каб прыйшлі маскалі
З верай, мовай сваёй і урадам!
Толькі тым і жылі,
У рэшце рэшт даждалі,
Дзякуй вам, дарагія браткі!

Аб бітвы Аршанскае — моўчкі. Навошта аб тым?!
Паўсталі з кален каб?! Ня трэба! Ня трэба нагод!
Заўсёды былі вы малодшыя чыйсьці браты:
Прыбіты, галодны, ушчэнт непісьменны народ.

Прымайце ахвярванні, ды вырабляйце тавар!
Хай гіне культура! Хай ўсюды заводы дымяць!
Хай кожны маскоўскі халуй — гэта ваш гаспадар!
Ды толькі ці варта пра тое натхнённа спяваць?!

Колькі год марылі,
Каб лясы і палі
Перайшлі пад Масквы уладу!
Толькі тым і жылі,
У рэшце рэшт вы прыйшлі,
Дзякуй вам, дарагія браткі!

На месцы Аршанскае бітвы — ралля.
Забруджана рэчка Крапіўна, дзе вораг тануў.
Па берагу рэчкі — дачы мясцовых зямлян.
Аб бойні тае зь іх ніхто і ніколі ня чуў…