Настаўнiк! Ты – як Бог:
Сляпых вiдушчыш,
Даючы iм вочы.
З калень
Падняцца многiм дапамог,
Хто да навукi змалку быў ахвочы.
Кароткi твой засвоiў сёння ўрок,
Калега мой, –
Ў даўгу я прад Табою неаплатным,
Што Ты i мой
Азорыў словам зрок,
Даў зразумець у час – на што я здатны.
Заўсёды помню цесны Твой пакой
(Бы iншага не заслужыў, бач, ад улады),
Як там збiраўся шалапаяў рой
i кожны рады быў пачуць Твае парады.
У невялiчкiм нашым гарадку,
Дзе ўсе i ўсё – заўжды навiдавоку,
Табе
З паклонам я падам руку
i цiха выслухаю,
Быццам на ўроку!