Да мурашоў!
Пайду да малых мурашоў,
Я ад людзей да іх пайду,
Чаго на людзях не знайшоў,
На іх пабачу і знайду.
Убачу льсяные шаўкі,
Зь якіх ня шыюць ім бялізну,
Іх ножкі, сьцежкі што стаўклі
І іх клыкі з гідрацыліндрам.
Усе яны без бот, панчох
Прычалавечага гатунка,
А чалавека ж, змусіў Бог,
Здаўна не мець дзікога футра.
Пачую іх укус-казыт,
Пёк мурашынай кіслаты,
Зазначу: тэй хвармальдэгід,
Дзесь, у бальзаваньні ўжылі.
Пайду да малых мурашоў,
Як не хадзіў зь людзей ніхто,
Знайду - ніхто што не знайшоў -
Што не пабачыў за жыцьцё.
Блізка цяпло, ужо сьнег сыйшоў -
І я пайду да мурашоў!
-21.03.2017.