Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***Да новае стрэчы!

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
*** Да новае стрэчы! Да казачна-новай вясны! Усё недарэчы: Жаданні, і мары, і сны. Усё мімалётна, А ты паспрабуй затрымай І студзень сумётны, І ў квецені сонечны май, І ночы сваволі, І дзён залатыя віры, Што столькі патолі Дарылі – і ты падары Радзіме – адданасць, Бацькам – дабрыню і любоў, Сябрам – беззаганнасць Учынкаў, памкненняў і слоў. А дзецям і ўнукам, Калі пасачылі цябе, Пакінь без прынукі Усё, што нясеш на гарбе: І плуг, і лапату, І працы сялянскай сакрэт, І бацькаву хату, Што сына выводзіла ў свет. І вершы-прызнанні Радзіме, матулі і ўсім, Хто ўвечар і ўранні Цябе ў сваім сэрцы насіў. Скажы ім: “Да стрэчы! Да казачна-новай вясны!” – Калі недарэчы Жаданні, і мары, і сны. Air Zoom Pegasus 35


выдатна.

выдатна.