Кастрычнік лісткі раскідаў зухавата,
Настаўнікаў нашых віншуе са Святам,
Каб добры настрой быў, рыхтуе букеты.
І цёплы дзянёчак пазычыў у лета.
Кусты хрызантэмаў буяць каля хатаў,
Яны расцвілі ўсе таксама пад свята,
Каб кожны настаўнік - гародні, вясковы
Сягодня быў з кветкамі, абавязкова…
Бо ў кветак, як у дзетак, бліскучыя вочы,
А позірк настаўніц заўсёды дзявочы,
Каб зоркі знаходзіць, запальваць іх светам
Валодаць ім трэба натхненнем, імпэтам.
Не простая праца, работа ці справа,
На ёй не старэюць, бо трэба рухавасць,
Адкрытыя сэрцы, на твары ўсмешка,
Уменне знаходзіць да кожнага сцежку.
Настаўнік, як Светач, Ікар, Праметэй,
Выводзіць нас с цемры, туды дзе святлей
І працы цудоўней не знойдзеш у свеце
Яна неацэнная, кошт яе - дзеці…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116011904265