Да Цябе маё сэрца мкнецца,
Ды наўпрост,безь віхляных шляхоў.
Я па сьцежцы,што небам завецца
Завітаю аднойчы дамоў.
Я па шэрані,зь мейсца скокам,
Па сьнягох,над віром мітусьні.
Мая прышласьць--з Тваім любым вокам,
Мая шчырасьць--дыханьне вясны.
Па згародах,у драпінах ногі,--
Тое кроў ад вялікай сумы.
Я ня споўз,Бацька,з праўды-дарогі,
Свае весьніцы мне адчыні.
Калі ласка,даруй нячуласьць,
За халоднасьць мяне ня ўшчувай.
Адвядзі ўсемагутную лютасьць,
Маім хібам,Айцец,спачувай.
Я прыйшоў да радзімае хаты,
Ты ўбачыў мяне йздалёк
І бяжыш на пярэймы спаткаці,
Я стаю,а ў рукох хатулёк.
Ты,залеваю ружы зьбівая,
Стрэнеш сына на ганку вякоў.
Захінеш зорнай коўдрай,сьпявая
Калыханку маленькіх багоў.