Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да вечнасьці

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

ДА ВЕЧНАСЬЦІ

Я сыйду ў далёкую краіну,
Ў невядомы свет, краіну мрой.
Цяжар спраў нашчадкам я пакіну,
Каб нырнуць у вечнасці спакой.

І адтуль я буду назіраці,
Толькі гэта будзе клопат мой,
Пры кані як спіну гне араты
І як рунь ўздымаецца вясной.

Як сачацца рэкі сіняй змейкай
І да іх між траў цурчыць ручай.
Не скуе Ўладар работай нейкай,
А спакойна скажа: “Назірай!”

Паркалёвы луг з нябёс уквечу ―
Хай палае зорнаю расой.
Жартам пабуджу ў гняздзе малечу
Каб узняць вясёлы свой настрой.

Закалыша ветрык ў мяккіх травах.
Так прыемна дыхаць палыном!
Паляжу на шоўкавых атавах
І яны мяне павабяць сном.

Раскрылю як ветразь белы крылы,
Паімчусь ў блакітавы прастор
Да сусвету, што з касмічным пылам,
Сонечнага зарыва і зор.