Дабро, спагада...
З імі трэба жыць.
Пра чуласць, чалавечнасць варта помніць,
каб у хвіліны, што гарчаць слязой,
свой кожны крок,
свой кожны след
выразна вызначыць маглі вы.
Чаму ж тады аднойчы для душы
на вастрыі халоднага йшчэ промня,
што здаўся мне бязлітасным лязом,
адна расінка высвеціла свет,
шматколерны, але...
маўклівы.