Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДАЧУШЦЫ

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Мая блакітнавокая трывога,
Мой родны чалавечак залаты.
Штовечар за цябе турбую Бога,
Прашу далоньку падстаўляць табе заўжды.
І каб не даў са шляху табе збіцца,
Здароўя каб табе не шкадаваў.
І не дазволіў на бацькоў забыцца.
І з братам у час цяжкі прыміраў.
Мая надзея і мая крывінка…
Які твой лёс? Не прадракаю я .
Мая ўжо дарослая дзяўчынка,
Ты памятай! З табой заўсёды я!
Ты мой працяг!І радасць! І удача…
Мая малітва хай ад бедаў захіне!
Пішу… Шчаслівая! Але чамусьці плачу.
…Ад радасці! Што ты ёсць у мяне!