Дай нам мёду вартаўнік
Нетраў крЫвіцкіх балот
Перад сечай каб пікнік
Зладзіў белы мой народ.
Пераможны дай адлік,
Веча зберыцца свабод,
Хай адчуюць страшны крык
Новай эры ў Новы год.
Дай нам моцы чараўнік
Каб з гучшчараў выйшаў дзік,
Нашых мараў ён камрад,
Павядзе лясны атрад.
Ля сасны брат шэры воўк
Дасць нам веры цэлы полк,
Смелы кот няхай з чароту
Ў бой вядзе мышыну роту,
А мядзьведзь хай па вясне
Заравець: мы на вайне!
Рысь упарта батальён
Накіруе наўздагон
Лёсу гонара і штурма,
Будзе нам усім не сумна.
Закіруе Спарта лесу,
Замуруе ў турмах бесаў.