Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дах зьехаў, ці што?

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

Адкуль зьявіліся казакі?
Іх тут ніколі не было.
Ці, можа, хтосьці хоча дракі?
Ці, можа — так чаго найшло?
У старажытныя часы
За бацюхну цара ды веру
Ганяць рэвалюцыянэраў
Казакі тыя былі здольны.
Але ж жывем у краіне вольнай.
Адкуль з’явіліся яны,
Расеі верныя сыны?
Я з гэтым стрэўся нечакана:
Даўно ўжо няма вайны,
Але ў нас ёсць партызаны,
Ды не ў лясах сядзяць яны.
У рукі трапіла газета
Намалявана ў ёй граната.
Панове, гэта ўжо занадта —
Ці ж мала бачылі мы гора?
Не жарты гэта, не ўмора.
І лезе ў галаву паціху:
Адкуль бярэцца тое ліха?
То не ў кіно, і не артысты.
Лічылася, што іх няма.
Адкуль з’явіліся фашысты?
Няўжо вайна прайшла дарма?
Ідзе са свастыкаю хлопец,
На ім — вайсковы камуфляж,
Няўжо і ён таксама “наш”?
Тут, дзе загінуў кожны трэці
У баі з фашызмам! Не даперці,
Адкуль ўзялося тое свінства —
“...национальное единство»?
Ах, гэты тэрмін трывіальны!
Фантазія не мае меры.
З эпітэтам «нацыянальны»
Байцы-рэвалюцыянеры.
Я б палічыў, што гэта плётка.
Ды ажна чую гук стальбы:
У рукі трапіла ўлётка
З адозваю да барацьбы.
Ці, можа, хоча агітатар
Каб падняліся ўсе “у ружжо”?
Ці там у вас ёсць правакатар!
Ці “едзе дах”? Ці ўехаў ужо.

1999