Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Гуткоўскі

"Устать, сука! Алег адчуў штуршок пад рэбры, спрабаваў падняцца, але змог толькі прыўзняць галаву. Сілы зноў пакінулі яго. Запалённая памяць яшчэ адзначала ўдары, але хутка адключылася, і ён праваліўся ў выратавальную ліпучую імглу."

Уладзімір Гуткоўскі, "Праклён белай пані",
ці незвычайныя прыгоды ў беларускім мястэчку Гальшаны

www.zorkayasna.narod.ru

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Віктару Шніпу

Шныпару* неяк па праспекце —
Ідзе наперадзе кабета.
І нешта бачна з-пад спадніцы,
Дык я ўставіўся ў гэта:
Ды і не адарваці вочы,
Не саступіць у старану,
Пакуль я майткі дзявочы
Сваёй рукою не крану!
Але ж чаго дурнотай маяцца?
Уверх уздымаюцца вусы:
Здалося, пад спадніцай майткі,
А там — звычайныя трусы.
Пайду я лепей да мулаткі —
Казалі там усё задарма.
Шукаю пад спадніцай майткі,
Шныпару там — а іх няма!
Ёсць ганарэя, спірахеты,
Вянок хваробаў, і ў ім
Каб не прапасці, я аб гэтым
Вас папярэджваю праз “ЛіМ”.



Яшчэ не ацэнена

Гэта быў цудоўны час. У Беларускім рыцарскім клюбе, які ўзначальвала выдатны педагог і знаўца нацыянальнай гістарычнай спадчыны Арына Вячорка, мне давялося выкладаць валоданьне халоднай зброяй. Тады, з рацарамі клюба мы рыхтаваліся да сьвяткаваньня дня Беларускай вайсковай славы. Неяк на рэпетыцыю завітаў вядомы наш мастак, Мікола Купава і прапанаваў зрабіць песьню да сьвята. Мітынг, бітва рыцараў і канцэрт адбыліся на Траецкай гары, ля опэрнага тэатра. Судзячы па таму, як пяцьдзесят тысяч людзей, якія сабраліся на фэст, прымалі песьню, твор адбыўся. Нажаль, на наступны год паўтарыць посьпех не атрымалася. Улады адключылі падачу электрычнасьці у скверы Янкі Еупалы, дзе праходзіў мітынг, прысьвечаны бітве пад Оршай, а у мегафон гэтак не сьпяешь.

Паслухаць песьню можна тут: http://www.supratiu2007.narod.ru/uladzimir_hutkouski.html

Пылаюць вёскі, стогнуць гарады,
Але не для ліцьвінаў бегчы прэч.
Ніхто нас не ўратуе ад бяды,
Пакуль не возьмем самі ў рукі меч.
Але ўжо і рыцары на конях,
Гатовыя нанесьці свой удар!
Над намі старадаўняя Пагоня -
Вялікакняскі ўзьвіўся штандар!

Не бываць нам пад ворагам ніколі,
Ні цяпер, а ні ў які іньшы час.
Лепей сьмерць, чым жыцьцё пражыць у няволі.
Дык вядзі з бітву,пан Астрожскі, нас.

Пад Оршаю зьбіраюцца палкі,
Лунае Жыгімонлаў сьцяг над імі.
Хай зьгінуць іншаземныя ваўкі.
Не быць іх зграе на маёй Радзіме.
Хай нам Сьвятая Дзева дапаможа
Гнаць супастата з роднае зямлі.
І вось ужо бяжыць натоўп варожы.
Нас меней, але мы перамаглі!

Не бываць нам пад ворагам ніколі,
Ні цяпер, а ні ў які іньшы час.
Лепей сьмерць, чым жыцьцё пражыць у няволі.
Дык вядзі з бітву,пан Астрожскі, нас.



Яшчэ не ацэнена

З дачкою мы адчулі — тут сябры.
Нас сабралося шмат, у пакоі цесна.
Пілі гарбату і спявалі песні
У незабыўны вечар у Міры.
Тажды паскардзіліся хлапчукі,
Што нарадзіліся не ў тым стагоддзі:
У сярэднявечча, колькі год не пройдзе,
Цягнуць іх будзе, дык і я ж такі.
Як добра нам тады было і проста,
І ехаць не хаценлася адтуль.
Малы пакойчык у Міры — як востраў
Сярод маіх блуканняў, а пакуль…
Успамінаецца, калі няўтульна
З таго, што лёс дурнотны б’е пад дых,
Як побач з Мірскім замкам, у вестыбюлі,
Вісяць харугвы рыцараў маіх.
Шкадую, што не навучыў вас біцца,
Аб гэтым са ўсёй шчырасцю пішу.
Тады вы не прыехалі ў сталіцу,
А потым я ад’ехаў за мяжу,
Дзе не ўратуюць гонар ды адвага
Калі абдыме ўначы за плечы
Туга. І корміць валацугу шпага,
Як быццам усё яшчэ сярэднявечча.

2000



Яшчэ не ацэнена

Ня пэсціць жыццё, увесь час у дарозе,
Ды толькі заўжды пакланіцца хачу
Старому будынку, старэнькай бярозе
І гоман лясоў на Радзіме пачуць.
Там, дзе небагата прадзедава хата,
Бярвенні старыя ўраслі ў зямлю,
Яшчэ засталася салома на даху —
Я тыя мясціны з маленства люблю.
Забудуцца крыўды, самота, блуканні,
Як рваўся дамоў: ногі, збітыя ў кроў.
Нядоўгае з роднай зямлёю спатканне
Прыдасць трохі сілаў, ажывіць ізноў.
І колькі гадоў яшчэ жыць давядзецца,
Цягнуць будуць родныя сэрцу мясціны.
Пакуль яно б’ецца — так будзе, здаецца,
Увесь час, дзе б ні быў, да астатняй хвіліны.

1998