Далей як жылі, будзем жыць.
Ва ўсім здараецца што з намі,
Ва тлуме гэткім і нудзе,
Знайдзі вугельчык першы малый,
Які зачын паклаў бядзе.
Давер’е кволае людское,
Прад імі ўкленчанае ніц,
Як сена з вільгацьцю сырое
На сьпёкі сонца раструсі
І хай ўздымаюць ім навалы
Іх сквапы хітрыя, карысьць,
Мы ж са сваім, што сёньня маем,
Далей як жылі, будзем жыць.
-09.10.20.