Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Далёка-далёка за поле...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Далёка-далёка за поле,
за сонечны, мройны прасцяг
ляціць павуцінне. Ніколі
яго не закончыцца шлях.

Высока-высока над полем
у нетрах блакітнай імглы
з адвечным нясцішаным болем
лунаюць кругамі буслы.

Вякамі было гэтаксама,
нічога адметнага ў тым,
што ў ветра — паўднёвы напрамак,
што далеч — прыбраная ў дым.

I ўсё ж адчуванне такое
над пожняю жнівеньскіх ніў,
нібыта я нешта святое
на вечныя векі згубіў.